Афіцыйны сайт
Гатэль «Мінск»
1
2
3
4
5
6

Гатэль «Мінск»

г. Мінск

Гатэль «Мінск» зяўляецца першым гатэлем класа 4 зоркі ў Мінску. Размешчаны ён у самым цэнтры беларускай сталіцы, усяго ў 10 хвілінах хады ад чыгуначнага вакзалу і асноўных славутасцяў горада. Нумарны фонд складаюць 252 нумары, уключаючы нумары катэгорыі люкс, трохпакаёвыя апартаменты і шыкоўны прэзідэнцкі нумар. Гасцініца гатовая задаволіць патрабаванні самых вытанчаных гасцей. Кожны нумар абсталяваны сучасным абсталяваннем і мае ўсё неабходнае для плённай працы і паўнавартаснага адпачынку. Да паслуг гасцей гатэля: абслугоўванне ў нумарах, камера захоўвання, пральня і дастаўка адзення ў хімчыстку горада, рэстараны «Мінск» і «Сёмае неба», бары, канферэнц-паслугі, фітнес-цэнтр, бізнес-цэнтр, салон прыгажосці, казіно «Royal», пракат і арэнда аўтамабіляў. Мы спадзяемся, што пералічаныя вышэй паслугі зробяць ваша знаходжанне ў гатэлі «Мінск» зручным і прыемным. Хай Менск для Вас пачнецца з гатэля «Мінск».

Аднамесны стандартны нумар (Single)

Кошт нумара ад 172 BYN / суткі

Нумар ідэальна падыходзіць для тых, хто прыязджае ў сталіцу адзін і цэніць атмасферу спакою і адзіноты.

Двухмесны стандартны нумар з двухспальным ложкам (Double)

Кошт нумара ад 192 BYN / суткі

2-месны 1-пакаёвы нумар, аснашчаны двухспальным ложкам.

Двухмесны стандартны нумар з двума асобнымі ложкамі (Twin)

Кошт нумара ад 192 BYN / суткі

2-месны 1-пакаёвы нумар з двума асобнымі ложкамі.

Двухмесны палепшаны нумар (Double Superior)

Кошт нумара ад 224 BYN / суткі

Прасторны і элегантна дэкарыраваны 2-месны 1-пакаёвы нумар.

Двухмесны двухпакаёвы нумар Люкс (Luxe)

Кошт нумара ад 260 BYN / суткі

Камфартабельны двухпакаёвы нумар.

Двухмесны двухпакаёвы Люкс Палепшаны (Luxe Superior)

Кошт нумара ад 281 BYN / суткі

2-месны 2-пакаёвы нумар павышанай камфортнасці.

Апартаменты

Кошт нумара ад 395 BYN / суткі

Трохпакаёвы ўтульны нумар.

Апартаменты Палепшаныя (Superior Apartment)

Кошт нумара ад 478 BYN / суткі

Трохпакаёвы палепшаны нумар.

Прэзідэнцкі нумар (VIP Suite)

Кошт нумара ад 603 BYN / суткі

Прэзідэнцкі нумар адпавядае патрабаванням гасцей, якім уласціва перавага ва ўсім: прасторныя хол і гасціная з камінам, кабінет і абедзенная зона, дзве спальні з вялікімі ваннымі пакоямі з джакузі, у адным з якіх – убудаваная саўна. Цудоўны від на плошчу Незалежнасці і Касцёл Св. Сымона і Алены з’яўляецца яшчэ адной істотнай перавагай гэтага нумара.

У гатэлі «Мінск» адкрыты два сучасныя рэстараны: «Мінск» (да 90 пасадачных месцаў) і «Сёмае неба» (да 200 пасадачных месцаў). У рэстаране «Мінск» гасцям прапаноўваецца сняданак па сістэме «шведскі стол», а ў дзённы час – бізнес-ланчы. У асноўным меню рэстаранаў ёсць стравы аўтарскай, нацыянальнай беларускай і еўрапейскай кухняў.

Канферэнц-зала (2 паверх)

Канферэнц-зала (2 паверх)

Кошт арэнды ад 74 BYN / гадзіна

Ідэальнае месца для правядзення канферэнцый, форумаў, дзелавых прэзентацый.

Зала рэстарана «Сёмае неба»

Зала рэстарана «Сёмае неба»

Кошт арэнды ад 168 BYN / гадзіна

Вялікая шматфункцыянальная зала выдатна падыдзе для правядзення канферэнцый, а таксама арганізацыі бяседы.

Канферэнц-хол (5 паверх)

Канферэнц-хол (5 паверх)

Кошт арэнды ад 41 BYN / гадзіна

«Круглы стол» на 16 чалавек аптымальны для правядзення дзелавых перамоў, невялікіх прэс-канферэнцый, семінараў.

Пакой перагавораў № 214

Пакой перагавораў № 214

Кошт арэнды ад 34 BYN / гадзіна

Пакой перагавораў, разлічаны на 10-14 чалавек, ідэальны для нарад і камерных мерапрыемстваў.

Канферэнц-пакой № 609

Канферэнц-пакой № 609

Кошт арэнды ад 18 BYN / гадзіна

Сучасная абстаноўка залы створыць камфортную рабочую атмасферу для любых дзелавых перамоў, нарад і семінараў да 16 чалавек.

Канферэнц-хол (3-ці паверх)

Канферэнц-хол (3-ці паверх)

Кошт арэнды ад 36 BYN / гадзіна

Аформлены ў строгім дзелавым стылі. Ідэальна падыдзе для перамоваў і трэнінгаў.

Банкетная зала (2 паверх)

Банкетная зала (2 паверх)

Кошт арэнды ад 87 BYN / гадзіна

Раскошны інтэр'ер залы прыўнясе асаблівую атмасферу ў любое мерапрыемства.

Вячэра навынас у рэстаране «Сёмае неба»

У рэстаране "Сёмае неба" вы можаце замовіць вячэру навынас! Замовы прымаюцца па буднiх днях з 12-00 да 14-30.

Бізнес-ланчы ў рэстаране "Сёмае неба"
Па буднiх днях з 12-00 да 15-00 у рэстаране "Сёмае неба" падаюць дзівосныя бізнес-ланчы!
На выбар прадстаўлены 3 сэт-меню, адзін з якіх навынас.
Зніжка 50% па меню à la carte
Рэстаран "Мінск" прапануе сваім гасцям зніжку 50% на заказы па меню à la carte. Акцыя ў рэстаране дзейнічае па будніх днях з 12-00 да 15-00.
Тарыф «Best Weekend»

Спецыяльны тарыф з выгадай да 30%.

Тарыф «Выставачны»

Спецыяльны тарыф з выгадай да 20%.

Тарыф «Дзень Нараджэння»

Спецыяльны тарыф для імяніннікаў з выгадай да 20%.

Тарыф «Вясельны»

Спецыяльны тарыф для маладых са зніжкай да 30%.

Тарыф «Ранняе браніраванне»

Тарыф са зніжкай да 20% прымяняецца пры браніраванні нумароў больш чым за 30 дзён да даты заезду.

Тарыф «Канферэнц»

Пражыванне са зніжкай да 20%.

Тарыф «Доўгае пражыванне»

Пры размяшчэнні на тэрмін большы за 4 сутак – зніжка да 20%.

Тарыф «Камандзіровачны»

Пры размяшчэнні з уключаным сняданкам і вячэрай – зніжка да 20%.