Гатэль «Мінск»
Гатэль «Мінск» зяўляецца першым гатэлем класа 4 зоркі ў Мінску. Размешчаны ён у самым цэнтры беларускай сталіцы, усяго ў 10 хвілінах хады ад чыгуначнага вакзалу і асноўных славутасцяў горада. Нумарны фонд складаюць 252 нумары, уключаючы нумары катэгорыі люкс, трохпакаёвыя апартаменты і шыкоўны прэзідэнцкі нумар. Гасцініца гатовая задаволіць патрабаванні самых вытанчаных гасцей. Кожны нумар абсталяваны сучасным абсталяваннем і мае ўсё неабходнае для плённай працы і паўнавартаснага адпачынку. Да паслуг гасцей гатэля: абслугоўванне ў нумарах, камера захоўвання, пральня і дастаўка адзення ў хімчыстку горада, рэстараны «Мінск» і «Сёмае неба», бары, канферэнц-паслугі, фітнес-цэнтр, бізнес-цэнтр, салон прыгажосці, казіно «Royal», пракат і арэнда аўтамабіляў. Мы спадзяемся, што пералічаныя вышэй паслугі зробяць ваша знаходжанне ў гатэлі «Мінск» зручным і прыемным. Хай Менск для Вас пачнецца з гатэля «Мінск».

Аднамесны стандартны нумар (Single)
Нумар ідэальна падыходзіць для тых, хто прыязджае ў сталіцу адзін і цэніць атмасферу спакою і адзіноты.
* пры браніраванні дзень у дзень

Двухмесны стандартны нумар з двухспальным ложкам (Double)
2-месны 1-пакаёвы нумар, аснашчаны двухспальным ложкам.
* пры браніраванні дзень у дзень

Двухмесны стандартны нумар з двума асобнымі ложкамі (Twin)
2-месны 1-пакаёвы нумар з двума асобнымі ложкамі.
* пры браніраванні дзень у дзень

Двухмесны палепшаны нумар (Double Superior)
Прасторны і элегантна дэкарыраваны 2-месны 1-пакаёвы нумар.
* пры браніраванні дзень у дзень

Двухмесны двухпакаёвы нумар Люкс (Luxe)
Камфартабельны двухпакаёвы нумар.
* пры браніраванні дзень у дзень

Двухмесны двухпакаёвы Люкс Палепшаны (Luxe Superior)
2-месны 2-пакаёвы нумар павышанай камфортнасці.
* пры браніраванні дзень у дзень

Апартаменты
Трохпакаёвы ўтульны нумар.
* пры браніраванні дзень у дзень

Апартаменты Палепшаныя (Superior Apartment)
Трохпакаёвы палепшаны нумар.
* пры браніраванні дзень у дзень

Прэзідэнцкі нумар (VIP Suite)
Прэзідэнцкі нумар адпавядае патрабаванням гасцей, якім уласціва перавага ва ўсім.
* пры браніраванні дзень у дзень

Сямейны нумар (два нумары з сумежнымі дзвярыма)
* пры браніраванні дзень у дзень




У гатэлі «Мінск» адкрыты два сучасныя рэстараны: «Мінск» (да 90 пасадачных месцаў) і «Сёмае неба» (да 200 пасадачных месцаў). У рэстаране «Мінск» гасцям прапаноўваецца сняданак па сістэме «шведскі стол», а ў дзённы час – бізнес-ланчы. У асноўным меню рэстаранаў ёсць стравы аўтарскай, нацыянальнай беларускай і еўрапейскай кухняў.





Канферэнц-зала (2 паверх)
Ідэальнае месца для правядзення канферэнцый, форумаў, дзелавых прэзентацый.

Зала рэстарана «Сёмае неба»
Вялікая шматфункцыянальная зала выдатна падыдзе для правядзення канферэнцый, а таксама арганізацыі бяседы.

Канферэнц-хол (5 паверх)
«Круглы стол» на 16 чалавек аптымальны для правядзення дзелавых перамоў, невялікіх прэс-канферэнцый, семінараў.

Пакой перагавораў № 214
Пакой перагавораў, разлічаны на 10-14 чалавек, ідэальны для нарад і камерных мерапрыемстваў.

Канферэнц-пакой № 609
Сучасная абстаноўка залы створыць камфортную рабочую атмасферу для любых дзелавых перамоў, нарад і семінараў да 16 чалавек.

Канферэнц-зала (3-ці паверх)
Аформлены ў строгім дзелавым стылі. Ідэальна падыдзе для перамоваў і трэнінгаў.

Банкетная зала
рэстарана "Мінск" (2 паверх)
Раскошны інтэр'ер залы прыўнясе асаблівую атмасферу ў любое мерапрыемства.