Мы прапануем паслугу арэнды офісных памяшканняў у бізнес-цэнтры гатэля “Мінск” (2-гі корпус, які прымыкае да галоўнага корпуса з боку вуліцы Свярдлова, плошчы Незалежнасці і мае зручныя пад’язныя пуці).
Да паслуг арандатараў сучасны 6-павярховы будынак, забяспечаны ліфтамі Sodimas. У будынку ўласнай службай бяспекі гатэля забяспечаны кантроль доступу, усталяваны сістэмы відэаназірання, пажарная сігналізацыя. Ёсць платны кругласутачна ахоўны паркінг.
Будынак абслугоўваецца ўласнай інжынерна-эксплуатацыйнай службай. Памяшканні, прызначаныя пад офісы, абсталяваны сістэмамі цэнтральнага ацяплення, прымусовай прытокава-выцяжной вентыляцыі, санвузламі, дымадэтэктарамі. Усе памяшканні тэлефанізаваны і маюць доступ у сетку Інтэрнэт па вылучанай лініі.
Станцыя метро “Плошча Леніна” і гандлёвы падземны цэнтр “Сталіца” знаходзяцца ў крокавай даступнасці.
На 1-м паверсе бізнес-цэнтра размешчаны:
- аптэчны кіёск;
- пункт продажу авіябілетаў;
- турагенцтвы;
- страхавыя арганізацыі;
- харчовы магазін “Суседзі”;
- магазін па продажы кветак;
- рамонт офіснай і лічбавай тэхнікі, запраўка картрыджаў;
- кафэ па рэалізацыі гарачых і прахаладжальных напіткаў, буфетнай прадукцыі, паўфабрыкатаў і кандытарскіх вырабаў уласнай вытворчасці.
Прапануем у арэнду памяшканні ад 16 да 35 кв. м., 1-пакаёвыя і 2-пакаёвыя.
Кошт аднаго квадратнага метра арандаванай плошчы ад 33,8 BYN (з ПДВ).
Email: arenda@hotelminsk.by