Новая канцэпцыя банкетнай залы выканана ў парадным класічным стылі ў строгіх канонах класіцызму.
Памяшканне банкетнай залы на 36 пасадачных месцаў і плошчай 104,8 кв.м. заніравана і мае некалькі асноўных памяшканняў, а менавіта:
- Пакой перагавораў – зону, адгароджаную стацыянарнай канструкцыяй з расхіннымі вялікімі дзвярыма. Сцены памяшкання дэкарыраваны гіпсавымі класічнымі элементамі і архітэктурнымі дэталямі – пілястрамі, капітэлямі, п’едэсталамі, плінтусамі, сцены ўпрыгожаны шматузроўневымі свяцільнямі, аформленымі ў адзіным стылі з цэнтральнай столевай люстрай.
- Банкетную залу, у якой знаходзяцца квадратныя сталы для індывідуальнай рассадкі 36 чалавек (сталы пры неабходнасці могуць быць складзены ў адзін вялікі стол на ўсю даўжыню памяшкання для банкетнай рассадкі), сцены ўпрыгожаны карцінамі, люстэркамі, свяцільнямі, а ад ліфтавага хола банкетная зала аддзелена стацыянарнай канструкцыяй з расхіннымі вялікімі дзвярыма.
Па пытаннях арганізацыі банкету звяртацца па тэлефоне: +375 (17) 209-90-38, +375 (17) 209-92-24 або адпраўце Ваш запыт на e-mail: conference@hotelminsk.by.