Гатэль “Мінск” у 2016 годзе атрымаў сертыфікат China Friendly (“Дружалюбны Кітай”), які пацвярджае адпаведнасць сэрвісу запытам турыстаў з Кітая, стаўшы, такім чынам, першым у Рэспубліцы Беларусь China Friendly гатэлем.
У межах падрыхтоўкі да ўдзелу ў праграме China Friendly былі перакладзены на кітайскую мову інфармацыйныя матэрыялы пра гатэль і паслугі, якія прадастаўляюцца тут (папка госця, інфармацыя на рэсепшн, афіцыйны сайт і інш.). У кожным нумары падключаны кітайскі кругласутачны міжнародны тэлеканал “CCTV-4”, які ўніверсальны па сваім змесце і адрасаваны грамадзянам Кітая, што знаходзяцца ў паездцы, жывуць удалечыні ад радзімы, але не хочуць губляць сувязь з нацыянальнай культурай і цікавяцца жыццём сучаснага Кітая. Для пераадолення моўнага бар’ера на стойцы рэсепшн усталявана мабільная прылада са спецыяльнымі праграмамі па перакладзе кітайскай гаворкі.
У гатэлі “Мінск” з’явілася магчымасць аплаты картамі нацыянальнай аплатнай сістэмы China Union Pay, якая з’яўляецца сусветным лідарам па ліку эмітаваных пластыкавых карт і вельмі важная для зручнасці разліку гасцямі з Кітая. У адпаведнасці з кітайскімі традыцыямі і перавагамі, адаптавана меню сняданку, якое цяпер уключае стравы, прывычныя для кітайскіх турыстаў. Па запыце госці гатэля атрымліваюць перахаднікі для разетак, якія адпавядаюць стандарту, прынятаму ў КНР.
Многія складнікі камфортнага знаходжання кітайскіх гасцей, такія як наяўнасць чайнікаў у нумарах, ваннага прыладдзя, тапачак, бясплатнага Wi-Fi на ўсёй тэрыторыі гатэля, і раней прадастаўляліся для гасцей у гатэлі.
Калектыў гатэля “Мінск” ідзе ў нагу з часам і разумее, наколькі важны і неабходны для госця прыём з улікам культурных і моўных асаблівасцей, менавіта таму вядзе актыўную работу па стварэнні камфортнага асяроддзя знаходжання для ўсіх сваіх гасцей. Госці з КНР – першыя, для каго ўкаранёна спецыяльная праграма, а ў планах персаналу гатэля “Мінск” ужо ёсць новыя ідэі і планы па пашырэнні спецыяльных “нацыянальных” праграм.