Навіны

Пра забарону курэння

Пра забарону курэння

Палажэнне аб забароне курэння на тэрыторыі дзяржаўнага прадпрыемства “Гатэль “Мінск”

1. Тэрыторыя дзяржаўнага прадпрыемства “Гатэль “Мінск” з’яўляецца тэрыторыяй, свабоднай ад курэння.

Забараняецца ўжываць і выкарыстоўваць, за выключэннем пазначаных у п. 2 гэтага палажэння спецыяльна адведзеных месцаў для курэння:

· курыльныя тытунёвыя вырабы (цыгарэты, цыгары, цыгарылы (цыгарыты), папяросы, тытунь для кальяна, тытунь для люлькі і курыльны, махорка-крупка курыльная і інш.);

· некурыльныя тытунёвыя вырабы (снюс, насвай, тытунь смактальны, тытунь жавальны, табака і г.д.);

· электронныя сістэмы курэння;

· сістэмы для спажывання тытуню.

 2. Вызначыць наступныя спецыяльна адведзеныя месцы для курэння:

 2.1. месца №1 – для гасцей гасцініцы “Мінск” (корпус №1), наведвальнікаў (гасцей) аб’ектаў грамадскага харчавання – на вуліцы каля ўвахода ў корпус № 1 з боку аўтастаянкі;

2.2. месца №2 – для арандатараў корпуса №2 і іх наведвальнікаў, наведвальнікаў аб’ектаў грамадскага харчавання корпуса №2 (у т.л. кафэ “Тройца” ТАА “ХорэкаПраГруп”); арандатараў корпуса №1 і іх наведвальнікаў (у т.л. салона прыгажосці ТАА “Глоры-стайл”, памяшканняў ТАА “Мужчынскія правілы”); супрацоўнікаў прадпрыемства і інш. – на вуліцы каля ўвахода ў корпус №2 з боку аўтастаянкі;

2.3. месца №3 – для супрацоўнікаў арандатара (казіно ТАА “Дакарай”) – на вуліцы каля ўвахода ў корпус №1 з боку вул. Валадарскага (да запаснога выезду на стаянку гатэля);

2.4. месца №4 – для гасцей банкетнай залы (2 паверх) корпуса №1 (рэстаран “Мінск”) – балкон 2 паверха корпуса №1, прылеглы да банкетнай залы. Супрацоўнікам прадпрыемства дазваляецца курыць у спецыяльна адведзеных месцах падчас перапынкаў для адпачынку і харчавання, тэхналагічных перапынкаў.

 3. Супрацоўнікі службы гасцінічнай гаспадаркі кантралююць выкананне забароны на курэнне ў гасцінічных нумарах і ў памяшканнях, што здаюцца ў арэнду. У выпадку парушэння забароны складаюць акт сумесна з начальнікам (намеснікам начальніка) службы гасцінічнай гаспадаркі, інжынерам па ахове працы, начальнікам (намеснікам начальніка) службы бяспекі, аховы і рэжыму ці старшым інспектарам службы бяспекі, аховы і рэжыму.

 3.1. Пацверджаннем факта курэння па-за спецыяльна адведзенымі месцамі з’яўляецца акт і фатаграфія (пры наяўнасці).

3.2. Акт аб парушэнні забароны на курэнне павінен быць перададзены:

3.2.1. у службу прыёму, размяшчэння і продажаў не пазней за дзень выезду госця (пры парушэнні забароны на курэнне ў гасцінічных нумарах) з папярэднім неадкладным апавяшчэннем супрацоўнікаў рэцэпцыі аб факце парушэння для ўнясення адпаведнай інфармацыі ў сістэму кіравання гасцініцай;

3.2.2. у фінансава-эканамічную службу – на працягу аднаго працоўнага дня з даты складання акта (пры парушэнні забароны на курэнне арандатарамі ў арандуемых памяшканнях і на тэрыторыі прадпрыемства).

 4. Супрацоўнікі службы харчавання (метрдатэлі) паведамляюць наведвальнікам аб’ектаў грамадскага харчавання пра забарону курэння. У выпадку парушэння наведвальнікамі аб’ектаў грамадскага харчавання забароны на курэнне выклікаюць супрацоўнікаў службы бяспекі аховы і рэжыму, якія ў ветлівай форме інфармуюць госця аб парушэнні з яго боку.

 5. Супрацоўнікі службы бяспекі, аховы і рэжыму кантралююць выкананне гасцямі, арандатарамі, староннімі асобамі і супрацоўнікамі прадпрыемства забароны на курэнне на тэрыторыі прадпрыемства (за выключэннем гасцінічных нумароў, аб’ектаў грамадскага харчавання і памяшканняў, якія здаюцца ў арэнду).

 6. У выпадку выяўлення факта курэння (выкарыстання іншых сістэм для спажывання тытуню згодна з п.1 гэтага палажэння) у неўстаноўленым месцы супрацоўнік службы бяспекі, аховы і рэжыму (ці іншая асоба, адказная за кантроль выканання забароны на курэнне) у ветлівай форме інфармуе госця (наведвальніка) аб парушэнні з яго боку.

 7. У выпадку, калі асоба, якая парушыла забарону на курэнне, не рэагуе на заўвагу і паводзіць сябе абуральна, супрацоўнік службы бяспекі, аховы і рэжыму выклікае нарад міліцыі для далейшага разбору.

 8. У выпадку парушэння забароны на курэнне (месца ці час) супрацоўнікамі прадпрыемства інспектар службы бяспекі, аховы і рэжыму афармляе дакладную запіску на імя начальніка адпаведнага структурнага падраздзялення. Далей начальнік адпаведнага структурнага падраздзялення самастойна (або на падставе дакладной запіскі інспектара службы бяспекі, аховы і рэжыму) афармляе дакладную запіску на імя кіраўніка прадпрыемства для прыняцця мер у адпаведнасці з п.10.3 гэтага палажэння.

 9. Пры парушэнні забароны на курэнне:

 9.1. госці гатэля “Мінск” ці аб’екта грамадскага харчавання выплачваюць штраф у памеры сумы расходаў на антытытунёвае прыбіранне, што эквівалентна 4-м базавым велічыням;

9.2. арандатары выплачваюць штраф у парадку і памерах, устаноўленых у дагаворах арэнды памяшканняў;

9.3. супрацоўніку прадпрыемства памяншаецца памер прэміі, якая выплачваецца за месяц, у якім выяўлены факт парушэння.

 10. Азнаямленне пад роспіс з гэтым Палажэннем пры прыёме на працу новых супрацоўнікаў ажыццяўляе аддзел па рабоце з персаналам.

  Складзена:

Інжынер па ахове працы Д.Б. Шыраеў

Бранююцца зараз па выгодным кошце
Акцыі
Вячэра навынас у рэстаране «Сёмае неба»

У рэстаране "Сёмае неба" вы можаце замовіць вячэру навынас! Замовы прымаюцца па буднiх днях з 12-00 да 14-30.

Бізнес-ланчы ў рэстаране "Сёмае неба"
Па буднiх днях з 12-00 да 15-00 у рэстаране "Сёмае неба" падаюць дзівосныя бізнес-ланчы!
На выбар прадстаўлены 3 сэт-меню, адзін з якіх навынас.
Зніжка 50% па меню à la carte
Рэстаран "Мінск" прапануе сваім гасцям зніжку 50% на заказы па меню à la carte. Акцыя ў рэстаране дзейнічае па будніх днях з 12-00 да 15-00.